Універсітэт Даўгаўпілса вылучыў бюджэтныя месцы ў магістратуры для беларусаў

4 ліпеня, Позірк. Дамоўленнасць аб вылучэнні некалькіх бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці “эканоміка”, куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага года, дасягнута падчас перамоў дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Універсітэта Даўгаўпілса, паведаміла прэс-служба палітыка.
Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ — да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне.
Дэмлідар папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні: “Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць”.
Па выніках сустрэчы ўніверсітэт выказаў гатоўнасць прадаставіць ім абсталяванне ўніверсітэта для даследаванняў.
Таксама была дасягнута дамоўленнасць пра “спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў”.
Сустрэча ва Ўніверсітэце Даўгаўпілса адбылася ў межах распачатага 4 ліпеня працоўнага візіту Ціханоўскай ў Латвію.
Даўгаўпілскі ўніверсітэт заснаваны ў 1921 годзе і сёння з’яўляецца найбуйнейшым рэгіянальным дзяржаўным універсітэтам у Латвіі. Цяпер ва ўніверсітэце навучаецца больш за 2,2 тыс. студэнтаў з розных краін, паведамляецца на сайце ўстановы.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



