Ініцыятыва медыкаў “Белыя халаты” заявіла пра “неразбярыху” ў вытворчасці беларускай вакцыны супраць COVID-19
4 ліпеня, Позірк. Пра “неразбярыху” ў рэалізацыі праекта вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 заявіла ў апублікаваным 4 ліпеня даследаванні ініцыятыва беларускіх медыкаў “Белыя халаты”.
На стварэнне вакцыны, адзначаецца ў публікацыі, выдзелена не менш за 30 млн рублёў. Пры гэтым завод па яе вытворчасці “будуюць не першы год” на базе прадпрыемства “БелВітуніфарм”, якое “спецыялізуецца на выпуску ветэрынарных прэпаратаў”.
У снежні 2023 года, адзначаюць “Белыя халаты”, на той момант галоўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка заявіў, што “паспяхова прайшла трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў па ўкараненні вакцыны”. На думку медыкаў, гэта азначала, што можна прыступаць да масавай вытворчасці прэпарата. “Аднак праз тры месяцы ён жа заявіў, што толькі гатовыя дакументы для праходжання трэцяй стадыі”, — гаворыцца ў даследаванні.
“Дзякуючы [арганізацыі былых сілавікоў] BelPol да нас трапілі матэрыялы дзяржаўнай праграмы “Навукова-тэхнічнае забеспячэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг” на 2021–2025 гады. Сёння грамадскасці паўнавартасна прадстаўленыя толькі вынікі першай і другой фазы клінічных выпрабаванняў, чаго зусім недастаткова для выпуску на рынак новай вакцыны”, — звяртаюць увагу “Белыя халаты”.
Ініцыятыва канстатуе, што планы выпуску вакцыны не выкананыя.
“Прэпарат “БелКавідВак” быў зарэгістраваны ўжо пасля другой фазы выпрабаванняў. Клінічныя выпрабаванні першай і другой фазы праведзеныя ў 3–4 квартале 2023 года. У гэтыя ж тэрміны праводзілася ацэнка дынамікі захавання антыцелаў. Лагічна, што патрабуецца большы прамежак часу (хоць бы шэсць месяцаў пасля ўвядзення вакцыны), каб пераканацца ў захаванні дастатковага ўзроўню антыцелаў”, — сцвярджаюць медыкі.
На іх думку, няма яснасці таксама з “варыянтам віруса”, які выкарыстоўваўся для распрацоўкі вакцыны: “З улікам высокага патэнцыялу да мутацый гэта значна ўплывае на эфектыўнасць вакцыны праз новыя варыянты, якія пастаянна з’яўляюцца”.
Акрамя гэтага, выпрабаванне вакцыны было “спраектавана такім чынам, што з яго выключылі людзей з імунасупрэсіяй (прыгнечаным імунітэтам)”. “Незразумела для чаго гэта зроблена, бо гэта адна з найбольш уразлівых для віруса COVID-19 груп”, — заяўляюць “Белыя халаты”.
Ініцыятыва звяртае ўвагу, што дагэтуль няма дакладнай інфармацыі пра колькасць ахвяр пандэміі каранавіруса ў Беларусі.
“Афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя кажуць пра 7.118 смерцяў, а ў артыкуле, размешчаным у адным з самых аўтарытэтных медыцынскіх часопісаў The Lancet, — аб смяротнасці ў межах ад 81,6 тыс. да 93,4 тыс.”, — падкрэсліваецца ў даследаванні.
“Чахарда з лічбамі і фактамі не завяршылася пасля 2022 года, — адзначаюць медыкі. — Увесь гэты час беларускае Міністэрства аховы здароўя не проста хавае рэальныя даныя па пацярпелых і загінулых у выніку пандэміі, але і маніпулюе грамадскай свядомасцю, заяўляючы, што поўным ходам ідзе распрацоўка (ці яна ўжо завершаная?) айчыннай вакцыны ад COVID-19 “БелКавідВак”, якая павінна цалкам замяніць прызнаныя замежныя аналагі”.
29 снежня 2023 года паведамлялася, што Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Мінздароўя зарэгістраваў айчынную інактываваную цэльнавірыённую вакцыну для медыцынскай прафілактыкі COVID-19.
У распрацоўцы прэпарата ўдзельнічалі рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры — эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, НПЦ ЛОТЫАС, Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, медыцынскія ўніверсітэты ў Мінску і Гомелі, прадпрыемствы “Белмедпрэпараты” і “БелВітуніфарм”.
Да сярэдзіны снежня на пляцоўцы “БелВітуніфарма”, якая спецыялізуецца на вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, выпушчана тры доследна-прамысловыя серыі вакцыны супраць кавіду.
3 лістапада 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі інвестпраекта па выпуску вакцыны супраць COVID-19 на “БелВітуніфарме” з агульным аб’ёмам фінансавання 68,1 млн рублёў. З тлумачэнняў Мінздароўя вынікала, што “Белмедпрэпараты” будуць вырабляць актыўны кампанент, а гатовую вакцыну разліваць на магутнасцях “БелВітуніфарма”.
Аб пачатку будаўніцтва завода па вытворчасці вакцын Міністэрства аховы здароўя паведаміла 7 лютага 2022 года, а 18 жніўня таго ж года было заяўлена, што на прадпрыемстве “БелВітуніфарм” завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы. Пад выпуск вакцыны ад кавіду быў рэканструяваны адзін паверх прадпрыемства.
Пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 Міністэрства аховы здароўя па-ранейшаму не інфармуе насельніцтва. Актуальныя даныя не публікуюцца з пачатку ліпеня 2022 года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+