Беларускім будаўнікам прапанавалі ўдзельнічаць у “аднаўленні Данбаса”
7 ліпеня, Позірк. Так званая “данецкая народная рэспубліка” зацікаўленая ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, заявіў член Савета Федэрацыі РФ ад гэтага акупаванага ўкраінскага рэгіёну Аляксандр Валошын у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
Паводле яго слоў, “днр” цікавыя “беларускія тэхналогіі ў сферы будаўніцтва жылля і інжынерных аб’ектаў”.
“У няпростай геапалітычнай сітуацыі мы ў абсалютна розных сферах супрацоўніцтва стараемся падставіць адно аднаму плячо. Сёння праводзіцца велізарная праца ў эканоміцы, прамысловым сектары”, —сказаў Валошын.
“Ідзе вялікая планамерная праца, калі па кожнай галіне, кожнаму ведамству, групе прадпрыемстваў выбудоўваюцца эканамічныя, лагістычныя сувязі. Многае зроблена, але і многае яшчэ трэба будзе зрабіць”, — дадаў ён.
Прадстаўнік “днр” назваў Беларусь “неацэнным рэсурсам” для акупаваных тэрыторый Украіны.
Нягледзячы на баявыя дзеянні, сцвярджае Валошын, працы па “аднаўленні Данбаса” не спыняюцца і ў іх змогуць прыняць удзел беларускія спецыялісты.
“Мы запрашаем будаўнікоў з Беларусі, нам цікавыя вашы тэхналогіі па малапавярховым будаўніцтве, па ачыстцы вады, інжынерных збудаваннях. Вялікае поле для працы”, — заявіў член Савета Федэрацыі.
Таксама ён падзякаваў Мінску за “арганізацыю аздараўлення і рэабілітацыі ў Беларусі дзяцей Данбаса”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з тэрыторыямі Украіны, акупаванымі РФ.
У Растове-на-Доне не пазней за ліпень плануецца адкрыццё генеральнага консульства Беларусі. У яго акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей і анэксаваны раней Крым.
Кіраўнік т. зв. “днр” Дзяніс Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Мінску. Летась 15 чэрвеня амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты (на сёння кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі) падпісаў з Пушыліным “пагадненне аб пашырэнні партнёрства”.
7 чэрвеня на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Круты сустрэўся з кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі падкантрольнай РФ часткі Запарожскай вобласці Запарожскай вобласці Яўгенам Баліцкім, пра што той заявіў у сацсетках. Афіцыйны беларускі бок аб сустрэчы не паведамляў.
У траўні ў Беларусі пабывала дэлегацыя на чале з “начальнікам аддзела па працы з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Дэпартамента ўнутранай палітыкі адміністрацыі губернатара і ўрада Запарожскай вобласці” Дзянісам Леўчанкам.
У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя “днр”.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
У пачатку гэтага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што сябар СР НС Дзмітрый Баскаў “узяў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая ў арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікул”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа і Фонду паралімпійца Аляксея Талая займаюцца вывазам дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — “на аздараўленне”. У сувязі з гэтым дэмакратычныя сілы дамагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордэра на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена РФ Марыі Львовай-Бяловай.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+