Рыжанкоў абмеркаваў з прадстаўніком кампартыі Кітая бяспеку і канфлікты ў Еўразіі

9 ліпеня, Позірк. Пытанні бяспекі і канфлікты ў еўразійскім рэгіёне абмеркавалі 9 ліпеня ў Пекіне міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і загадчык міжнароднага аддзела кіроўнай Камуністычнай партыі Кітая (КПК) Лю Цзяньчао.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі пацвердзілі “ўзаемнае разуменне неабходнасці прыкладання ўсіх магчымых намаганняў па іх урэгуляванні”.
Кіраўнік беларускага МЗС запрасіў кітайскага партыйнага дзеяча стаць ганаровым госцем на канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якую плануецца правесці гэтай восенню ў Мінску.
Адметна, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымлівае Расію ў развязанай ёю вайне супраць Украіны — найбуйнейшым з часоў Другой сусветнай вайны канфлікце ў Еўропе. Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам 8 ліпеня ў Пекіне выступіў за “як мага больш хуткае спыненне агню”.
Паміж Рыжанковым і Лю Цзяньчаа, як паведамляе МЗС Беларусі, “адбыўся паглыблены дыялог” аб палітычнай супрацы і іншых аспектах двухбаковых стасункаў, у тым ліку пра узаемадзеянне “ў рэгіянальных арганізацыях і на міжнароднай арэне”. Бакі “канстатавалі супадзенне падыходаў аб неабходнасці прасоўвання больш справядлівага шматпалярнага светаўладкавання”.
Рыжанкоў заявіў, што для знешняй палітыкі Беларусі развіццё стасункаў з КНР — стратэгічны кірунак. Паводле яго слоў, “нягледзячы на складаную міжнародную абстаноўку і напружаную геапалітычную сітуацыю”, Мінск і Пекін “змаглі прадэманстраваць прыклад сапраўднай супрацы, заснаванай на ўзаемнай павазе, разуменні і падтрымцы”.
Лю Цзіньчао “пазітыўна ацаніў узаемадзеянне па лініі” Цэнтральнага камітэта КПК і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, міжпартыйныя кантакты з беларускім бокам, “выказаў настроенасць на іх працяг і далейшае развіццё”.
8 ліпеня Рыжанкоў больш за тры гадзіны гутарыў са сваім кітайскім калегам Ван І. На перагаворах яны “грунтоўна разгледзелі ўвесь спектр пытанняў двухбаковай супрацы, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, глабальнай і рэгіянальнай бяспецы, узгаднілі графік перспектыўных міждзяржаўных кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях”.
Паводле сцвярджэння МЗС Беларусі, бакі “пацвердзілі ўзаемную падтрымку справядлівага шматпалярнага светаўладкавання, непрымальнасць мер незаконнага ціску, а таксама ўмяшання ва ўнутраныя справы ў міжнародных стасунказ”, а таксама “дамовіліся працягнуць сумесна прасоўваць гэтыя пытанні на міжнароднай арэне”.
Паведамлялася, што Рыжанкоў ад імя Мінска выступіў з “поўнай падтрымкай” ініцыятывы старшыні КНР Сі Цзіньпіна “па пабудове эканамічнай глабалізацыі на аснове агульнадаступнасці і талерантнасці”, пацвердзіў “нязменнасць падтрымкі ўсіх намаганняў кітайскага ўрада па дасягненні нацыянальнага ўз’яднання, абароне нацыянальнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця”.
У сваю чаргу, паводле інфармацыі МЗС, Ван І “пацвердзіў падтрымку заяўкі Беларусі на атрыманне статусу партнёра БРІКС як чарговага кроку на шляху членства ў аб’яднанні”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства