Мінск 17:15

Усе асноўныя валюты патаннелі на біржавых таргах 10 ліпеня

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

10 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 ліпеня.

Курс долара знізіўся да 3,2047 рубля (-0,0014, -0,04%), еўра — да 3,4725 (-0,0091, -0,26%), расійскага рубля — да 3,6462 за 100 (-0,0006, -0,02%), юаня — да 4,3912 за 10 (-0,0003, -0,01%).

На мінулым працоўным тыдні (1–5 ліпеня) каціроўка долара вырасла на 1,54% (з 3,1662 да 3,2155), юаня — на 1,78% (з 4,3258 да 4,4029 за 10), еўра — на 2,31% (з 3,4069 да 3,4855); курс расійскага рубля знізіўся на 0,83% (з 3,6701 да 3,6398 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае). Па выніках першага паўгоддзя ён знізіўся на 0,48% (з 3,1775 да 3,1624 рублі).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца:
be