Інтэграцыя Беларусі і РФ негатыўна ўплывае на рэгіянальную стабільнасць — НАТО

11 ліпеня, Позірк. З заклікам “не аказваць ніякай дапамогі расійскай агрэсіі” і асуджэннем “усіх, хто садзейнічае ёй і тым самым падаўжае вайну РФ ва Украіне” выступілі члены Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, вынікае з дэкларацыі, прынятай 10 ліпеня на саміце НАТО ў Вашынгтоне.
Канстатавана, што Беларусь “працягвае садзейнічаць гэтай вайне, даючы сваю тэрыторыю і інфраструктуру”.
“Паглыбальная палітычная і ваенная інтэграцыя Расіі ў Беларусь, уключаючы разгортванне перадавога расійскага вайсковага патэнцыялу і персаналу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Паўночнаатлантычнага альянсу”, — гаворыцца ў дакуменце.
Члены НАТО асудзілі “безадказную ядзерную рыторыку і прымусовыя ядзерныя сігналы Расіі, уключаючы абвешчанае ёю размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, якія дэманструюць пазіцыю стратэгічнага запалохвання”.
Прысвечаны 75-годдзю альянсу саміт НАТО праходзіць у сталіцы ЗША з 9 па 11 ліпеня 2024 года. У мерапрыемствах Публічнага форуму НАТО ўдзельнічае беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Мінску даў Крамлю тэрыторыю для нападу і пачаў усяляк садзейнічаць яе агрэсіўным дзеянням.
Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, ваенным і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



