КДБ дадаў у “спіс тэрарыстаў” яшчэ трох чалавек

12 ліпеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у пералік “арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ трох чалавек, вынікае з абноўленага спісу ў тэлеграм-канале спецслужбы.
Сярод іх двое палітвязняў — 41-гадовы Яўген Кладаў і 63-гадовы Сяргей Шэлег.
Згодна з пералікам, Кладаў абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) Крымінальнага кодэкса.
Разам з тым, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, 24 лістапада 2023 года Кладава асудзілі на 1 год пазбаўлення волі паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта). 1 сакавіка 2024-га МУС унесла мужчыну ў “спіс экстрэмістаў”.
Шэлег, згодна са спісам КДБ, асуджаны паводле арт. 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Згодна з данымі “Вясны”, ён прыгавораны да 8,5 года зняволення, пры гэтым яго судзілі таксама паводле арт. 3612 КК (“фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” ў старой рэдакцыі КК).
У “спіс тэрарыстаў” таксама ўнесены 42-гадовы Яўген Ціханаў, які адбывае пакаранне паводле арт. 130 КК.
Цяпер у “спісе тэрарыстаў” 1.229 пазіцый, на пачатку лютага іх было 1.180. Такім чынам, за 5 месяцаў у яго дадалі 49 чалавек, у тым ліку 43 грамадзян Беларусі.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
З невядомага часу ведамства пачало публікаваць пералік у тэлеграм-канале. На сайце Камітэта дзяржбяспекі інфармацыя пра папаўненне адпаведнага спісу не абнаўлялася з лютага 2024 года — рэсурс не працуе.
26 красавіка адказнасць за ўзлом сайта КДБ узяла на сябе група ананімных хакераў “Кіберпартызаны”. У іх паведамленні гаварылася, што партал спецслужбы на той момант “не працуе ўжо больш за два месяцы” — а “ўсё таму, што “Кіберпартызаны” прабраліся туды яшчэ ўвосені 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю”.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства