КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” яшчэ пяць чалавек, у тым ліку музыканта Наважылава
7 лютага, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у пералік “арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ пяць чалавек, сведчыць абноўлены дакумент на сайце ведамства.
Сярод іх палітвязень, фігурант справы “Чорнай кнігі Беларусі” Аляксандр Юшкевіч, прыгавораны 9 кастрычніка 2023 года Гродзенскім абласным судом да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), а таксама жыхар Брэсцкай вобласці Мікалай Галалюк, які адбывае пакаранне па тым жа артыкуле.
Падставай для ўнясення ў спіс вакаліста вядомага з 1990-х гадоў беларускага метал-гурта Gods Tower (Гомель) Уладзіслава Наважылава (псеўданім Lasley Knife) і блогера Іллі Салянкова (Гродзенская вобласць) значацца абвінавачанні, прад’яўленыя па арт. 130 КК.
Наважылаў ужо быў асуджаны ў чэрвені 2021 года на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Яму ўдалося пакінуць Беларусь.
У дачыненні да ўключанага ў пералік Уладзіміра Марозава з Мінскай вобласці ёсць прыгавор суда па арт. 130 і 361 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) КК.
Цяпер у “спісе тэрарыстаў” 1.171 чалавек, з іх 412 — беларусы, і 1.180 пазіцый (несупадзенне звязана з тым, што 9 чалавек былі раней выдалены са спісу).
Зняволеным, абвешчаным тэрарыстамі, забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за тры гады скарацілася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка