На 13 ліпеня абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі, МНС будзе сачыць за адпачывальнікамі

12 ліпеня, Позірк. На 13 ліпеня найвышэйшы ўзровень небяспекі — чырвоны — абвешчаны ў Мінску і чатырох з шасці абласцей Беларусі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях са спасылкай на Белгідрамет.
Удзень у сталіцы тэмпература паветра складзе 33–35 градусаў цяпла, у Мінскай і Магілёўскай абласцях — 32–36, Брэсцкай і Гомельскай — 35–37.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Віцебскай (дзённая тэмпература — 29–33 градусы цяпла) і Гродзенскай (31–35) абласцях.
У сувязі са спёкай МНС не выключае гібелі людзей на вадзе, цеплавых удараў; парушэння электразабеспячэння і адключэння электраэнергіі праз перагрэў трансфарматарнага абсталявання; дэфармацыі асфальту і росту ліку аварый; узнікнення прыродных пажараў і распаўсюду агню на населеныя пункты.
Жыхарам краіны рэкамендавана як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі — асабліва з 12:00 да 16:00, купацца толькі ў дазволеных і адмыслова адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах, піць дастатковую колькасць вадкасці.
Па ўсёй Беларусі 13 і 14 ліпеня супрацоўнікі МНС будуць праводзіць рэйды “па прадухіленні гібелі людзей на вадзе ў месцах масавага адпачынку і месцах, забароненых для купання, але папулярных у грамадзян”. Таксама яны будуць навучаць жыхароў краіны “правілам бяспечных паводзін ля вады”.
“Авіяцыя МНС пры дапамозе выратавальных верталётаў і беспілотных лятучых апаратаў правядзе авіяманіторынг лясоў і водных акваторый”, — паведамляе міністэрства.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка