Ціханоўская “шакаваная навіной” аб замаху на Трампа

14 ліпеня, Позірк. Святлана Ціханоўская “шакаваная навіной” аб замаху на Дональда Трампа.
“Любы від гвалту непрымальны і з’яўляецца сродкам разбурэння дэмакратычных прынцыпаў”, — напісала беларускі дэмакратычны лідар у “Х” (“Твітар”).
Яна пажадала “прэзідэнту Трампу” (у амерыканскай палітычнай традыцыі былых кіраўнікоў дзяржаў працягваюць называць прэзідэнтамі) “хутчэйшага акрыяння”.
13 ліпеня падчас перадвыбарчага мітынгу ў штаце Пенсільванія Трамп быў паранены ў вуха. Стралок — амерыканскія СМІ называюць 20-гадовага Томаса Мэцью Крукса — знаходзіўся на даху і быў забіты снайперам. Паведамляецца пра гібель аднаго ўдзельніка мітынгу і цяжкім раненні яшчэ аднаго.
78-гадовы Трамп быў прэзідэнтам ЗША ў 2016—2020 гадах, балатуецца на выбарах 2024 года (пройдуць 5 лістапада). Беларускія прэзідэнцкія выбары 2020 года ЗША прызналі несвабоднымі і несправядлівымі, сітуацыю ў Беларусі Трамп назваў тады жахлівай. За паўгода да гэтага ў Мінск прылятаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, які заявіў пра гатоўнасць падтрымліваць незалежнасць Беларусі і прапанаваў цалкам забяспечваць яе патрэбы ў нафце пастаўкамі з ЗША.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаныя Белстата: За 5 месяцаў у гадавым вымярэнні цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за пяць месяцаў павялічылася на 12,9% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ многіх рэгіёнах Беларусі выпарэнне перавышае ападкі — прадстаўніца Інстытута прыродакарыстання НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


