Мінск 07:10

Даўгі прадпрыемстваў за месяц выраслі на 1,5 млрд рублёў — Белстат

Ілюстрацыйнае фота: bsc.by

16 ліпеня, Позірк. У студзені — траўні 2024 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 8,2% (месяц таму — 7,9%; +0,3 працэнтнага пункта), рэнтабельнасць продажаў — 6,8% (+6,6%; +0,2 п .п.), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Дэбіторская запазычанасць (даўгі прадпрыемству) на 1 чэрвеня вырасла да 73,4 млрд рублёў (месяцам раней — 71,6 млрд; +2,5%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10,1 млрд (10 млрд; +1%).

Крэдыторская запазычанасць (даўгі прадпрыемства) вырасла за месяц на 1,5 млрд рублёў і склала 85,4 млрд (83,9 млрд; +1,8%), у тым ліку пратэрмінаваная — 9,8 млрд (10 млрд; -2%).

3 кастрычніка 2023 года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па “дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што недзе плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у Нацбанку і “спадарожных структурах” працуе “не адна тысяча” супрацоўнікаў. “Таму давайце разам з урадам займайцеся і пачынайце працаваць, калі можаце. А на гэтую тэму, зноў жа, больш размоў быць не можа”, — падкрэсліў Лукашэнка.

Сёлета 9 красавіка на нарадзе аб развіцці прамысловасці ён канстатаваў, што не выкананыя яго патрабаванні па скарачэнні знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, якая за 2023 год вырасла больш як на 10%.

Паводле даных Нацбанка, запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 чэрвеня 2024 года склала 54 млрд 190,8 млн рублёў.

Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума даўгоў на 3,4% большая, чым на 1 студзеня 2024 года (52 млрд 394,8 млн), і на 15,6% перавышае запазычанасць, зафіксаваную 1 чэрвеня 2023-га (46 млрд 860,9 млн).

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах склала 126,7 млн рублёў (+6% у гадавым вымярэнні; -40,5% ад пачатку гэтага года).

"Імітацыя кропкавай наладкі". Навошта Нацбанк падвышае стаўкі

Праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб павышэнні з 17 ліпеня на 0,5 працэнтнага пункта стаўкі па крэдыце овернайт — з 10,5% да 11% гадавых). Акрамя таго, паведаміла прэс-служба рэгулятара, з 1 жніўня будзе павялічаны нарматыў адлічэнняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых …
Падзяліцца: