Мінск 06:27

100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі 1.558 абітурыентаў

Крыніца: freepik.com

19 ліпеня, Позірк. Найвышэйшы вынік (100 балаў) на цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ) і цэнтралізаваным экзамене (ЦЭ) атрымала 1.558 абітурыентаў у 1.800 выпадках, паведаміў 19 ліпеня на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Паводле яго слоў, 212 чалавек атрымалі 100 балаў на ЦТ і ЦЭ, 15 паказалі найвышэйшы вынік на двух выпрабаваннях ЦЭ і аднаму на ЦТ.

На ЦТ 100 балаў атрымалі 684 чалавекі ў 695 выпадках. Адзін абітурыент паказаў тры 100-бальныя вынікі на ЦТ, 9 — два.

100-бальныя вынікі сёлета былі па ўсіх прадметах за выключэннем кітайскай мовы (па 14 з 15 прадметаў), сказаў Міксюк.

Ён адзначыў, што высокія балы атрымалі ўдзельнікі выпрабаванняў з розных рэгіёнаў. Каля 30% 100-бальнікаў — выпускнікі агульнаадукацыйных школ, 38% — гімназій, 16% — ліцэяў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: