Ксёндз Зноска прызначаны новым біскупам для Беларусі — год таму яго затрымлівалі
19 ліпеня, Позірк. Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы папа Францішак прызначыў святара з Ліды (Гродзенская вобласць) пробашча касцёла Божай Міласэрнасці ксяндза Андрэя зноска, новым біскупам для Беларусі, паведамляе прэс-служба Святога Пасаду.
Паводле інфармацыі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, у ліпені 2023 года ксяндза затрымлівалі сілавікі. З чым было звязанае затрыманне, не паведамлялася.
Зноска — кансультант Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і кананічным праве, удзельнічаў у беларускім перакладзе Кодэкса кананічнага права.
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы (Лідскі раён), пасвечаны ў святары 28 траўня 2005 года ў Гродзенскай епархіі.
Скончыў Белдзяржуніверсітэт і Унівесітэт кардынала Стэфана Вышынскага (Варшава).
Служыў вікарыем сабора Святога Францыска Ксаверыя (Гродна); пастарам Божай Міласэрнасці ў Лідзе; суддзёй царкоўнага суда Гродзенскай епархіі.
З 2022 года з’яўляецца канонікам Капітула Гродзенскага сабора.
З пачатку палітычнага крызісу ў 2020 годзе ўлады запалохваюць, затрымліваюць і пагражаюць рэлігійным лідарам і суполкам, абшчыны становяцца аб’ектам распальвання нянавісці і паклёпу з боку дзяржаўнай прапаганды, гаворыцца ў матэрыялах ініцыятывы “Хрысціянская візія”, перададзеных спецдакладчыцы ААН па Беларусі Анаіс Марэн у лютым 2024 года.
Паводле даных ініцыятывы, з верасня 2020 года па люты 2024 года 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх, 25 пратэстанцкіх святароў, пастараў і служыцеляў падвергліся ператрусам, затрыманням, судам, арыштам, крымінальным пераследам, штрафам, катаванням і пагрозам.
Паводле інфармацыі міжнароднай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Дапамога царкве ў патрэбе”, у 2023 годзе ў Беларусі было затрымана не менш за 10 каталіцкіх святароў.
4 ліпеня гэтага года з’явілася інфармацыя, што каталіцкага святара Анджэя Юхневіча пераводзяць з ІЧУ, дзе ён адбываў арышты агульнай працягласцю амаль два месяцы, у СІЗА. Мяркуецца, што гэта азначае ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы. У чым канкрэтна абвінавачваюць святара — невядома. Юхневіч быў затрыманы 8 траўня разам з ксяндзом Паўлам Лемехам, які выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну арышту. Гэта адбылося пасля іх сустрэчы з манахамі Віцебскай дыяцэзіі. Падставы затрымання невядомыя, з’яўлялася інфармацыя, што яно звязана з нібыта “падрыўной дзейнасцю супраць беларускай дзяржавы”.
Арцыбіскуп Ёзіч пакідае пасаду апостальскага нунцыя ў Беларусі
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства