Змена кіраўніцтва ў палку Каліноўскага адбылася ў рамках рэформы па паляпшэнні эфектыўнасці
19 ліпеня, Позірк. Змена кіраўніцтва ў беларускім палку імя Кастуся Каліноўскага адбылася ў рамках рэформы па паляпшэнні эфектыўнасці, якая пачалася ў красавіку, вынікае з апублікаванай 19 ліпеня заявы вайсковай адзінкі, якая ваюе на баку Украіны.
Камандзір палка Дзяніс “Кіт” Прохараў перадаў кіроўныя функцыі Паўлу “Дзядзьку” Шурмею, які цяпер лічыцца выканаўцам абавязкаў камандзіра. Прызначэнне “было ўхвалена камандзірам часткі”, гаворыцца ў заяве і адпаведным відэазвароце Шурмея.
“Полк Каліноўскага працуе над тым, каб фінансавая справаздачнасць палка была празрыстай, — сказаў в.а. камандзіра. — Жадаем узмацніць давер да палка беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх тых, хто падтрымліваў нас увесь гэты час. Дзяніс “Кіт” зараз займаецца іншымі важлівымі накірункамі палка, пра якія мы паведамім пазней”.
“Мы будуем Полк Каліноўскага з людзьмі, якія падзяляюць мэты і ідэю палка, і заклікаем станавіцца ў нашыя шэрагі. Праца над рэформамі працягваецца”, — дадаў ён.
Дэталі рэформы не паведамляюцца.
Пра тое, што Шурмей ачоліў полк Каліноўскага, стала вядома на пачатку ліпеня з яго інтэрв’ю online.ua.
47-гадовы Шурмей — прафесійны вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні.
На момант пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне знаходзіўся ў ЗША, адкуль адразу ж накіраваўся ў Кіеў і далучыўся да беларускага добраахвотніцкага руху. Быў паранены. Узнагароджаны медалём БНР за адвагу.
У шлюбе з украінскай вясляркай Аленай Бурак.
У Беларусі супраць Шурмея заведзеная крымінальная справа.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года полк Каліноўскага абвясціў пра стварэнне новага батальёна Western з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане”.
У складзе палка таксама дзейнічае тактычная група Крыўцова, якая займаецца беспілотнай аэравыведкай, карэктаваннем агню ды інш.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, на ліпень 2023 года ва Украіне ваявала каля 450 беларускіх добраахвотнікаў, большасць з іх — у палку Каліноўскага. Таксама на баку Украіны змагаецца “Беларускі добраахвотніцкі корпус”, асобныя грамадзяне Беларусі ўключаныя ў склад II Інтэрнацыянальнага легіёна, 79-й украінскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады і іншых частак Узброеных сіл Украіны.
Разам з тым Прохараў у сакавіку заяўляў, што колькасць палка Каліноўскага складае амаль 5 тыс. чалавек.
- Палітыка
Беларусь будзе ўдзельнічаць у саміце па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, калі туды запросяць Расію — амбасадар у Швейцарыі
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Рыжанкоў прыняў у новага амбасадара Кітая копіі даверчых грамат
- Грамадства, Палітыка
Журналістцы-палітзняволенай Шчыраковай уручаная прэмія Free Media Awards
- Палітыка
Ціханоўская заклікала палітэмігрантаў не наведваць Беларусь
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт