Зарэгістравана таварыства праўладных палітолагаў

22 ліпеня, Позірк. Міністэрства юстыцыі 22 ліпеня зарэгістравала Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства палітолагаў”, паведамляе прэс-служба ведамства.
Мэтамі яго дзейнасці названы садзейнічанне выпрацоўцы і рэалізацыі “навукова-абгрунтаванай дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі”, “экспертнае суправаджэнне працэсаў распрацоўкі і прыняцця рашэнняў у галіне ўнутранай і знешняй палітыкі”.
Таварыства плануе прыцягваць “паліталагічную грамадскасць” да ўдзелу ў праектах і праграмах, накіраваных на “павышэнне эфектыўнасці рэспубліканскага, рэгіянальнага і мясцовага кіравання і самакіравання”.
1 чэрвеня ў Гродне адбыўся устаноўчы сход арганізацыі, які аб’яднаў 60 праўладных вучоных, яе старшынёй стаў загадчык кафедры паліталогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Ватыль.
У склад аб’яднання ўвайшлі начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі прэзідэнта Таццяна Шэндзік, загадчыца кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Ніна Антановіч, дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання Леанід Мальцаў (былы міністр абароны, былы дзяржсакратар Савета бяспекі, былы старшыня Дзяржпагранкамітэта).
За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца чэрвеня 2024-га ў краіне ліквідавана не менш за 1.696 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, на канец чэрвеня не менш за 1.061 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі.
Гл. таксама па тэме:
Страх перед “методичкой Шарпа”. Зачем властям понадобилось “национализировать” политологию

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

