Распачата спецвытворчасць у дачыненні да блогера Матолькі — у тым ліку за “здраду дзяржаве” (дапоўнена)
22 ліпеня, Позірк. Пра пачатак спецыяльнага крымінальнага судаводства ў дачыненні да блогера і дэмакратычнага актывіста Антона Матолькі паведаміў 22 ліпеня Следчы камітэт у спецыялізаваным тэлеграм-канале.
Яго абвінавачваюць па 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 2 арт. 366, ч. 2 арт. 367, ч. 1 і 2 ст. 368, арт. 3691, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 2 арт. 3612, арт. 3612 (у рэдакцыі закона ад 20 красавіка 2016 года № 358-З), ч. 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 356.
Абвінавачанаму прапанавана з’явіцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Сам блогер, каментуючы пачатак спецвытворчасці ў сваім тэлеграм-канале, напісаў: “Нарэшце СК падарылі лічыльнікі, здолелі палічыць усе артыкулы”.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 293 — арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 356 — здрада дзяржаве;
арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3612 (у рэдакцыі КК 2016 года) — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 366 — гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка