Каля 280 пацярпелых ад урагану атрымалі ад сацслужбаў дапамогу на 62,5 тыс. рублёў

26 ліпеня, Позірк. Каля 280 грамадзян, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, атрымалі ад сацыяльных службаў дапамогу на суму 62,5 тыс. рублёў, паведамляе Міністэрства працы і сацабароны.
Адзначаецца, што пацярпелыя маглі звярнуцца ў свой тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання па аднаразовую дапамогу. Яна прадугледжаная для тых, чый даход у ліпені на аднаго члена сям’і не перавышае 628,1 рубля за месяц.
Непрацуючыя пенсіянеры і інваліды, якія пацярпелі ад непагадзі, звярталіся па матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні праз непагадзь загінула сем чалавек.
Пасля стыхіі, якая бушавала на поўдні Беларусі, Міністэрства энергетыкі падрыхтавала галіновы план мерапрыемстваў па падвышэнні надзейнасці працы электрасеткавага комплексу, паведаміў 24 ліпеня кіраўнік ведамства Віктар Каранкевіч.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



