Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

26 ліпеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 7 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.387, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі змешчаныя пад варту паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса Юрый Лагадзюк,Таццяна Францкевіч, Наталля Лабацэвіч, асуджаныя на невядомы тэрмін паводле гэтага ж артыкуле Ігар Жывалун.
Таксама ў спіс уключаныя Наталля Левая (асуджаная на шэсць гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 3611, арт. 3612, ч. 2 арт. 3613), узятыя пад варту Алеся Дзярнакоўская (арт. 3612) і Аляксандр Сырыца (арт. 3611 і 368).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Human Constanta і Lawtrend.
Даведка “Позірку”:
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта.

- ПалітыкаКалі дэмсілы спыняць актыўнасць, чакайце "азербайджанізацыі" Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 16 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+