Чарговыя змены ўвёў шэраг банкаў Беларусі
19 ліпеня, Позірк. Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра чарговыя новаўвядзенні ў абслугоўванні кліентаў. “Позірк” адсачыў змены па публікацыях на сайтах крэдытна-фінансавых арганізацый.
З 1 жніўня “Беларусбанк” павялічвае сутачныя ліміты па паслузе пераводу сродкаў “Хуткі”. Максімальная аднаразовая сума пераводу падвышаецца ў 5 разоў (з 100 да 500 рублёў), колькасць транзакцый у дзень з выкарыстаннем адной карткі — у 12,5 раза (з 200 да 2.500 рублёў). Максімальная колькасць аперацый, якія можна здзяйсняць на працягу чатырох дзён, вырасце ў 2,5 раза (з 6 да 15), а іх агульная сума — у 12,5 раза (з 600 да 7.500 рублёў). Максімальная колькасць аперацый на працягу 30 дзён — у 2,7 раза (з 15 да 40), агульная сума — у 13,3 раза (з 1.500 да 20.000 рублёў).
“Белгазпрамбанк” 26 ліпеня зняў забарону на аперацыі па сваіх картках па-за межамі Беларусі па кодах МСС 6051 (купля чэкаў, замежнай валюты, папаўненне электронных кашалькоў, гандлёвых рахункаў і іншыя квазікэш-аперацыі ў нефінансавых установах) і 7995 (транзакцыі па азартных гульнях).
“Белінвестбанк” прапануе мікра- і малому бізнесу з аб’ёмам гадавой выручкі да 3 млн долараў гарантыі (плацяжу, вяртання авансу, тэндэрныя, выканання гарантыйных абавязацельстваў і дагавора будаўнічага падраду, у адрас мытных органаў Беларусі). Гарантыі могуць быць выдадзеныя ў нацыянальнай або замежнай валюце на тэрмін да 7 гадоў і на суму не больш за 4,2 млн рублёў у эквіваленце.
“БНБ-Банк” з 1 жніўня будзе спаганяць камісію за вядзенне рахунку ў доларах ці еўра, калі астатак на ім у апошні працоўны дзень месяца перавышае 10 тыс. долараў (тут і далей у эквіваленце). Пры астатку ад 10 тыс. да 30 тыс. долараў камісія складзе 400 рублёў, ад 30 тыс. да 40 тыс. долараў ― 750 рублёў, ад 40 тыс. долараў ― 0,2% ад сумы перавышэння (разлічваецца як сумарная рэшта за вылікам 40 тыс. долараў), мінімум 1 тыс. рублёў.
“Парытэтбанк” з 5 па 18 жніўня закрые рахункі з доступам па картках, калі на працягу года на гэтых рахунках не было грошай або не праводзіліся аперацыі.
“Цэптэр Банк” 19 жніўня пачне спаганяць з нерэзідэнтаў камісію па рахунках у доларах або еўра — 0,2% сумы сярэднядзённага астатку (не менш за 400 рублёў), калі на працягу месяца ён перавышаў 20 тыс. долараў або еўра.
На 1 чэрвеня 2024 года ў Беларусі зарэгістравана 22 банкі (адзін з іх — “Дэльта Банк” — знаходзіцца ў стадыі банкруцтва).
Іх прыбытак з пачатку года, паводле праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага банка, паменшыўся на 1 млрд 542,4 млн рублёў (-52,5%) і на 1 чэрвеня склаў 1 млрд 397,1 млн рублёў. Пры гэтым у траўні прыбытак банкаў павялічыўся на 277,1 млн (+24,7%). На 1 чэрвеня 2023 года гэты паказчык быў роўны 1 млрд 66 млн рублёў (прырост год да года — 31,1%).
Нарматыўны капітал фінансава-крэдытных устаноў за пяць месяцаў стаў большы на 5% (з 19 млрд 961,4 млн да 20 млрд 955,5 млн), а яго дастатковасць — на 0,3 працэнтнага пункта (з 19,9% да 20,2%).
"Імітацыя кропкавай наладкі". Навошта Нацбанк падвышае стаўкі
- Грамадства, Палітыка
Працэсы адраджэння, нацыянальнага будаўніцтва павінны ісці не толькі ў культуры ці адукацыі — Коўшык
- Грамадства, Палітыка
Беларусы сталі часцей называць агульны менталітэт адным з фактараў, якія аб'ядноўваюць нацыю — Вардамацкі
- Палітыка
"Белсат" працягне працу ў Расіі пасля прызнання "непажаданай арганізацыяй"
- Палітыка
Больш за сто палонных з Курскай вобласці расійскіх ваенных знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену — Мінабароны РФ
- Палітыка
Хрэнін не лічыць Расію вінаватай у развязванні вайны супраць Украіны, але супярэчыць Лукашэнку ў трактоўцы падзей
- Грамадства, Палітыка
Польшча ўзводзіць электронны бар'ер на Заходнім Бугу
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Польшча спыніла больш за 25 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 16,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Вясна": З пачатку года больш за 55 чалавек затрымана пры вяртанні ў Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук за ўдзел у праграме "Белсата"
- Грамадства, Палітыка
Гісторык Мельнікаў прыгавораны да пазбаўлення волі за інтэрв'ю “Еўрарадыё”, якое на той момант не было прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
- ПалітыкаСкарга на апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Гараўскаму ўсё яшчэ разглядаецца — FIDHМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 17,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь зноў уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян — Дзяржпагранкамітэт
- Палітыка
Ціханоўская: Беспакаранасць спараджае пачвараў
- ПалітыкаСпецтрыбунал для рэжыму ў Беларусі — лепшае рашэнне супраць беспакаранасці, лічыць еўрадэпутат ЖалімасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар і расійскі рубель патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
- ПалітыкаПрадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
- ПалітыкаЕўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі? (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Саўдзельнік" затрыманага японца абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні