Белгідрамет папярэдзіў пра моцны вецер 28–30 ліпеня

27 ліпеня, Позірк. Пра моцны вецер, які чакаецца ў Беларусі 28–30 ліпеня, папярэдзіў Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Белгідрамет).
У Мінску і на захадзе краіны ў нядзелю, 28 ліпеня, чакаюцца навальніцы і ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15–20 метраў на секунду.
У панядзелак, 29 ліпеня, у сталіцы і многіх раёнах Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы, узмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15–22 м/с, раніцай і ўдзень месцамі да 25–27 м/с.
Уначы ў аўторак, 30 ліпеня, на большай частцы краіны і ў Мінску чакаецца паўночна-заходні вецер парывамі 15–20 м/с.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў), 21–24 м/с — шторм (9 балаў), 25–28 м/с — моцны шторм (10 балаў).
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні праз непагадзь загінула сем чалавек.
Гл. таксама:
Нявывучаны ўрок. Ураган паказаў, што ўлада бяздушная і не гатовая да сапраўдных выклікаў (на рускай мове)

- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

