На краме экс-палітвязня Фурманава ў Вільнюсе невядомыя напісалі “вяртайцеся дадому, беларускія свінні”
28 ліпеня, Позірк. На будынку крамы сувеніраў “Кропка” ў ноч на 28 ліпеня невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “вяртайцеся дадому, беларускія свінні”, паведамляе выданне “Новая газета. Балтыя”.
Таксама ў краме разбітае акно.
Крама належыць сямейнай пары з Беларусі Дзмітрыю Фурманаву і яго жонцы Вользе. Мужчына з’яўляецца былым палітвязнем.
У “Кропцы” прадаюцца сувеніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу.
Творчую прастору і краму “Кропка” ў Вільнюсе пара адкрыла ў траўні 2024 года.
У інтэрв’ю “Позірку” 29 траўня Фурманаў называў краму “сямейным праектам”.
“Мы бачылі, што ёсць запыт на краму беларускіх сувеніраў, і вырашылі паспрабаваць. Да нас адразу прыйшлі майстры, якія жывуць у Вільнюсе. І яны казалі, што ім не хапае месца, дзе можна прадаваць сваю прадукцыю. У нас таксама ёсць памяшканне побач з крамай, дзе можна праводзіць розныя мерапрыемствы”, — сказаў былы палітвязень.
Фурманаў быў затрыманы 29 траўня 2020 года ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам ў прэзідэнты Беларусі. У той жа дзень быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.
20 траўня 2021 года Фурманава асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
21 кастрычніка 2021 года палітвязень выйшаў на волю з калоніі № 3 (пасёлак Віцьба, Віцебскі раён). Неўзабаве з’ехаў з Беларусі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Фурманава вязнем сумлення.
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне пражывала 62.535 грамадзян Беларусі.
На 1 студзеня іх было 62.167. Такім чынам, за паўгода беларуская дыяспара — другая ў краіне па колькасці — вырасла на 0,6%.
Самая шматлікая нацыянальная група замежнікаў у Літве — украінцы, іх налічвалаася 76.145. Міграцыйная служба адзначала, што з іх амаль 44.000 — “уцекачы, якія ратуюцца ад расійскай агрэсіі і на якіх распаўсюджваецца дзеянне ўведзенага ЕС механізму часовай абароны”.
Трэцяя па велічыні дыяспара ў Літве — расіяне (на 1 ліпеня — 15.536; -2,2% у параўнанні з 1 студзеня), чацвёртая — узбекі (10.200; +24,4%), пятая — таджыкі (каля 7.000; +22,8%).
На пачатак другога паўгоддзя ў літоўскай дзяржаве пражывала 221.285 замежнікаў, за паўгода іх колькасць зменшылася на 0,3%.
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства