Лукашэнка анансаваў візіт кітайскага прэм’ера Лі Цяна (дапоўнена)

дададзены 4-ы абзац
29 ліпеня, Позірк. Візіт у Беларусь прэм’ера Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цяна анансаваў Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня ў Мінску на нарадзе па міжнародных пытаннях.
“Першы віцэ-прэм’ер [Мікалай] Снапкоў даложыць аб выпрацоўцы перагаворнай пазіцыі ў развіццё маіх дамоўленасцей са [старшынёй КНР] Сі Цзіньпінам”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Трэба адзначыць, што 22 ліпеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў абмеркаваў з амбасадарам Кітая Се Сяоюнам падрыхтоўку маючых адбыцца сустрэч на высокім узроўні. Тады прэс-служба МЗС не прывяла падрабязнасцяў.
Пасля нарады 29 ліпеня Рыжанкоў паведаміў, што візіт Лі Цяна адбудзецца “ў бліжэйшую сераду”, г.зн. 31 ліпеня.
На нарадзе Лукашэнка заявіў, што беларускія чыноўнікі, наведваючы тыя ці іншыя дзяржавы, “вельмі правільна” прымаюць рашэнні, малююць “перспектывы, планы”. “Але потым аказваецца, што мы ці не хочам, ці, як звычайна, нам бывае лянота выканаць тое, пра што дамаўляліся. І атрымліваюцца паўтурыстычныя паездкі”, — канстатаваў ён, запатрабаваўшы рэзультатыўнасці візітаў.
“Не трэба расплывацца па ўсіх кантынентах. Я яшчэ раз гавару: у нас не тая эканоміка, каб глабалізмам займацца, трэба вызначыцца ў кожным пункце, чым мы будзем займацца, і зрабіць гэта”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Пры гэтым ён запатрабаваў “неадкладна вызначыць стратэгію руху да мэт”, якія можа рэалізаваць Беларусь як новы член Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, і паведаміў аб запрашэнні на саміт БРІКС, які “хутка пройдзе ў Казані”. Акрамя таго, Лукашэнка нагадаў аб “важнейшых візітах” урадавай дэлегацыі ў Лацінскую Амерыку, Рыжанкова — у Паўночную Карэю, а таксама аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Афрыкі.

- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на 36%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+