У выніку непагадзі без электразабеспячэння засталіся 62 населеныя пункты Гомельскай вобласці

29 ліпеня, Позірк. У выніку шквалістага ветру 28 ліпеня без электразабеспячэння засталіся 62 населеныя пункты Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба аблвыканкама.
Больш за ўсё пашкоджанняў зафіксавана ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнах. Адзначаецца, што падача электрычнасці аператыўна аднаўляецца.
У рэгіёне працуюць 74 аварыйныя брыгады, у іх распараджэнні 101 адзінка спецыялізаванай тэхнікі.
Жыхароў заклікаюць быць асцярожнымі і не набліжацца да абарваных правадоў ЛЭП бліжэй за 8 метраў.
Электразабеспячэнне было парушана моцнымі парывамі ветру, якія дасягалі 27 м/с.
Адначасова ў рэгіёне працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі 13 і 14 ліпеня. Сем участкаў высакавольтных ліній яшчэ не падключана. Паводле плану праца павінна быць завершаная да 15 жніўня.
Пры гэтым у населеныя пункты Гомельскай вобласці электрычнасць падаецца ў штатным рэжыме, зазначае прэс-служба Мінэнерга. Раней пры ўстараненні наступстваў непагадзі больш як у 170 паселішчах былі задзейнічаны перасовачныя дызель-генератарныя ўстаноўкі энергазабеспячальных арганізацый, падраздзяленняў МНС, арганізацый Мінпрама і іншых ведамстваў. Частка з іх застанецца ў рэгіёне ў якасці рэзерва.
За мінулыя суткі з-за непагадзі парушалася электразабеспячэнне 566 населеных пунктаў Беларусі, былі абясточаны 1.874 трансфарматарныя падстанцыі, 38 ферм, паведамляла прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Паводле звестак на 13.00, электразабеспячэнне адноўлена ў 952 населеных пунктах, што пацярпелі ад непагадзі.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні з-за непагадзі ў краіне загінула сем чалавек.
Аляксандр Лукашэнка тройчы ўстанаўліваў чыноўнікам тэрміны ліквідацыі наступстваў урагану. Віцэ-прэм’еру Анатолю Сіваку трэба было да раніцы 16 ліпеня аднавіць працу ўсёй інфраструктуры. Кіраўніку МНС Вадзіму Сіняўскаму і дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу 16 ліпеня быў дадзены “адзін дзень” на нармалізацыю сітуацыі. Кіраўніку Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко Лукашэнка даручыў да раніцы 19 ліпеня завяршыць “усе работы па падключэнні насельніцтва да электрасілкавання, у тым ліку ў самых аддаленых населеных пунктах”.
На нарадзе 23 ліпеня Лукашэнка запатрабаваў прыцягнуць да аднаўленчых работ шэраговых грамадзян, у тым ліку палітвязняў, а таксама абвінаваціў пацярпелых ад непагадзі ў “няправільным разуменні” НС.
У той жа дзень ён падпісаў распараджэнне, якое дазваляе прыцягваць грамадзян да ліквідацыі наступстваў урагану. Тэрміны заканчэння аднаўленчых работ у дакуменце зноў перанесеныя.
- ПалітыкаЛатушка: Асобы, якія планавалі замах на мяне, маглі адначасова займацца ў Польшчы шпіянажамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа 60 гадоў працы Палац шлюбаў зарэгістраваў больш за 220 тыс. шлюбаў з замежнымі грамадзянаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваАйчынныя спецыялісты працуюць над укараненнем скрынінга на СМА — прадстаўнік Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год плануецца пабудаваць 4,5 млн квадратных метраў жылля — на 2,3% больш, чым у 2024-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі выдадзена больш за 27 тыс. генетычных пашпартоў — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля выдаткаў на адукацыю пры датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу вырасла з 6% да 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБольшасць выбірае шлюбную цырымонію на беларускай мове — прадстаўнік Мінюста (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць лекаваных у Беларусі замежнікаў за мінулы год вырасла амаль на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства