Беларуская прастора Kropka ў Тбілісі паведаміла пра крадзеж ахвяраванняў

31 ліпеня, Позірк. Пра крадзеж ахвяраванняў падчас мерапрыемства паведаміла беларуская прастора Kropka ў Тбілісі.
Скралі “амаль усе грошы з данатаў” і “асабістыя грошы” адміністратара ўстановы.
Інцыдэнт здарыўся 23 ліпеня, у той дзень у памяшканні адбывалася пасяджэнне клуба беларускай літаратуры.
На запытанне “Позірку”, ці звярталіся супрацоўнікі ўстановы ў паліцыю, прыйшоў адказ, што “вырашылі пакуль не дзяліцца дэталямі”.
Прастора, якая выконвае розныя функцыі, у тым ліку каворкінг-офіса і бібліятэкі беларускай літаратуры, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы грузінскай сталіцы і працуе ўжо некалькі год. Да аднайменнай творчай прасторы і крамы, якую сёлета ў траўні адчыніў у Вільнюсе былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў і якая нядаўна зведала напад вандалаў, дачынення не мае.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



