Мінск 17:10

Долар і еўра патаннелі на таргах БВФБ 2 жніўня

2 жніўня, Позірк. Амерыканская і адзіная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 жніўня.

Курс долара знізіўся да 3,1236 рубля (-0,0017, -0,05%), еўра — да 3,3724 (-0,0126, -0,37%).

Юань падаражэў да 4,3075 за 10 (+0,0027, +0,06%), расійскі рубель — да 3,6085 за 100 (+0,0047, +0,13%).

На адыходзячым працоўным тыдні (29 ліпеня — 2 жніўня) курс долара вырас на 0,27% (з 3,1151 да 3,1236), еўра — на 0,44% (з 3,3577 да 3,3724), расійскага рубля — на 0,04% (з 3,6071 да 3,6085 за 100); каціроўка юаня знізілася на 0,02% (з 4,3082 да 4,3075 за 10).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — рост на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — зніжэнне на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — рост на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па вынік першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: