Мінск 17:30

Камандуючы ССА: Жыццё прымусіла па-іншаму паглядзець на прымяненне дронаў

Вадзім Дзенісенка (злева)
Скрыншот відэа


4 жніўня, Позірк. У кожнай брыгадзе сіл спецыяльных аперацый (ССА) створана вучэбна-матэрыяльная база па падрыхтоўцы аператараў беспілотных лятальных апаратаў, паведаміў камандуючы ССА Вадзім Дзенісенка ў інтэрв’ю праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” 4 жніўня.

“Жыццё прымусіла інакш паглядзець на пытанні прымянення менавіта дронаў”, — сказаў Дзенісенка.

Паводле яго слоў, “тыя ж задачы, якія стаялі перад ССА, — яны і засталіся”: “Так, дадаюцца некаторыя новыя моманты. Вось, выклікі і пагрозы, якія на сённяшні дзень існуюць — стала пагроза на поўдні. Так, мы зараз пачынаем яшчэ больш… З’явілася задача сумесных дзеянняў з пагранвойскамі па ўзмацненні [мяжы]”.

“Спецыяльная ваенная аперацыя, якая ідзе на Украіне”, дадаў Дзенісенка, паказвае, што “многія формы прымянення [ССА] будуць мяняцца”: “Таму мы цяпер у большай ступені пачынаем укараняць не толькі спецыяльныя дзеянні, а вярнуліся ўжо да класічных дзеянняў: абарона , наступ”.

У Беларусі плануецца распрацаваць стратэгію развіцця і комплексную праграму развіцця беспілотных сістэм. Установачная нарада часовай міжведамаснай рабочай групы па гэтым пытанні адбылася 25 ліпеня ў Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі.

Сілы спецыяльных аперацый — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл створаны ў 2007 годзе. З’яўляюцца пераемнікам паветрана-дэсантных войскаў і спецпрызна ГРУ СССР. Асноўнымі задачамі лічыцца контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, “выкананне розных задач спецыяльнымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту” адносна Беларусі.

ССА актыўна выкарыстоўваліся пры падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе.

Ад рук байцоў падраздзяленняў у Мінску загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, які стаў першай ахвярай сярод мірных пратэстоўцаў, у Брэсце — Генадзь Шутаў.

Тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя (СВА)” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якая вядзе РФ супраць Украіны пры падтрымцы афіцыйнага Мінска з 24 лютага 2022 года.

З 2023 года “досвед СВА” рэгулярна фігуруе ў рэлізах сілавых ведамстваў аб правядзенні ў Беларусі розных вучэнняў.

Пад эгідай руху "Каліноўцы" плануецца наладзіць вытворчасць БПЛА

24 ліпеня, Позірк. Пад эгідай грамадскага руху "Каліноўцы" ствараецца ініцыятыва "Беларускі дрон", паведаміў на брыфінгу ў Кіеве 24 ліпеня кіраўнік праекта Ігар Турцэвіч. Паводле яго слоў, гэты праект "вельмі складаны", ён "патрабуе шмат намаганняў, фінансаў, часу і энергіі — усяго …
Падзяліцца: