У Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 17 жніўня 2026 года ў 11:11

16 жніўня, Позірк. На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі старажытны горад Тураў няправільна аднесены да Брэсцкай вобласці (гл. скрыншот “Позірку“, зроблены са старонкі, прысвечанай гісторыі Дня беларускага пісьменства).
Насамрэч гэты населены пункт, сталіца Тураўскага княства ў Х-XIII стагоддзях, размешчаны ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
Тураў згадаў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня ў прамове на адкрыцці фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў аграгарадку Ляскавічы ў суседнім Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.
“Матэрыялы чытаю: нават Адміністрацыя прэзідэнта напісала: як кажуць гісторыкі, славяне — адсюль, і яны далі жыццё Беларусі. Ды не трэба саромецца. Людзі заўжды, у тыя старажытныя часы, як гісторык таксама кажу, ішлі з цёплых краёў — а гэта поўдзень — на поўнач. І не толькі ў Беларусь. Ну і адкуль нашы беларусы ішлі? Ну ўжо не толькі ж з Ізраіля (заснаваны ў 1948 годзе. — “Позірк“.). Яны ішлі адтуль, вось з Турава. Чаму я надаю столькі ўвагі Тураву? Таму што гэта нашыя карані, гэта нашыя вытокі. І туды, да полацкіх земляў”, — заявіў Лукашэнка (цытата з відэазапісу выступлення).
Нацыянальную бібліятэку Беларусі ўзначальвае праўладны палітолаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін. Выступае за глыбокую інтэграцыю з Расіяй, што, на яго думку, умацоўвае беларускі суверэнітэт і незалежнасць. Падтрымлівае вайсковую агрэсію Крамля супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



