Мужчына патануў у калодзежы ў Глыбоцкім раёне

16 жніўня, Позірк. Пра ўтапленне ў Глыбоцкім раёне (Віцебская вобласць) мужчыны 1950 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Інфармацыя пра гэта паступіла 14 жніўня ў 19:51, гаворыцца ў паведамленні.
Цела загінулага знойдзена ў пітным калодзежы на тэрыторыі прыватнага падворка ў вёсцы Шунеўцы. Вынятае супрацоўнікамі МНС.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025 годзе — 282 (12).
Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня па 30 верасня), склала 56% (дзеці — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства

