17-гадовы пешаход загінуў у ДТЗ пад Жлобінам, кіроўца аўтамабіля, які яго збіў, спрабаваў уцячы, але быў затрыманы

16 жніўня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Жлобінскім раёне паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
15 жніўня каля 21:08 на 3-м км аўтадарогі Н-4325 Папаратнае — Вялікі лес 52-гадовы кіроўца аўтамабіля “Рэно”, паводле папярэдняй інфармацыі, здзейсніў наезд на 17-гадовага пешахода, які рухаўся ў спадарожным кірунку па абочыне.
Непаўнагадовы загінуў на месцы ДТЗ.
“Кіроўца ўцёк, але аператыўна быў устаноўлены і затрыманы”, — гаворыцца ў паведамленні.
УУС падкрэслівае, што пры здзяйсненні ДТЗ кіроўца абавязаны “заставацца на месцы, аказаць дапамогу пацярпеламу, не перамяшчаць транспартны сродак і прадметы, якія маюць дачыненне да таго, што здарылася, паведаміць аб тым, што адбылося ў міліцыю і хуткую дапамогу”.
“Пакіданне месца ДТЗ — гэта акалічнасць, кая абцяжвае адказнасць”, — канстатуе УУС.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

