На вучэннях МУС супраць “масавых беспарадкаў” у Мінску практыкаваліся “баявыя плыўцы”

5 жніўня, Позірк. Аб правядзенні ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў МУС тактыка-спецыяльных вучэнняў органаў унутраных спраў паведаміла прэс-служба міліцэйскага ведамства 5 жніўня.
Неабходнасць “дбайнай адпрацоўкі дзеянняў пры спыненні масавых беспарадкаў, спробаў прарыву дзяржаўнай мяжы і тэрарыстычных нападаў прадыктаваныя геапалітычнай сітуацыяй у свеце”, адзначыла МУС.
Падчас манеўраў супрацоўнікі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў і АМАПа прадэманстравалі “новыя прыёмы і элементы, якія выкарыстоўваюцца для адпрацоўкі розных уводных, у тым ліку пры вызваленні закладнікаў”, ужылі “новыя віды ўзбраення і экіпіроўкі”.
“Умоўным злачынным фарміраванням процідзейнічалі групы баявых плыўцоў, якія выкарыстоўвалі ў тым ліку катэр на паветранай падушцы. Дапамогу з сушы ім аказвалі супрацоўнікі САХРа на матацыклах, квадрацыклах і багі (палегчаны спартыўны аўтамабіль для гонак па перасечанай мясцовасці. — “Позірк”.). Для вырашэння пастаўленых задач таксама задзейнічаліся БТР і беспілотныя лятальныя апараты”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Паводле слоў кіраўніка МУС Івана Кубракова, адпаведныя вучэнні праходзяць ва ўсіх рэгіёнах.
Пра неабходнасць “старанна падрыхтавацца да нясення службы” ў перыяд выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе міністр заявіў 30 ліпеня ў Брэсце на пасяджэнні калегіі рэгіянальнага УУС.
“Расслабляцца нельга. Трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей”, — падкрэсліў ён.
У паведамленні не ўказвалася, чаго менавіта баіцца Кубракоў, ведамства якога чатыры гады ў ліку іншых сілавікоў актыўна пераследуе грамадзян па палітычных матывах.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка