Міжнародны інстытут прэсы патрабуе вызваліць журналістаў Глушкова і Сабалеўскага

5 жніўня, Позірк. Вызваліць журналістаў-палітвязняў Яўгена Глушкова і Аляксандра Сабалеўскага запатрабаваў Міжнародны інстытут прэсы (IPI).
У заяве канстатуецца, што падчас масавых пратэстаў у Беларусі дзясяткі беларускіх журналістаў былі “пасаджаныя ў турму за рэпартажы”. Да гэтага часу Аляксандр Лукашэнка “працягвае свой бясконцы крыжовы паход супраць незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў цэлым”, адзначыў часовы дырэктар IPI Скот Грыфен.
“Беларускае заканадаўства дазваляе без разбору арыштоўваць і саджаць у турму ўсіх, хто не згодны з лідарам краіны. У выніку тысячы беларусаў цяпер знаходзяцца за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачванняў”, — гаворыцца ў заяве.
31 ліпеня Магілёўскі абласны суд прыгаварыў былых журналістаў-фрылансераў Яўгена Глушкова і Аляксандра Сабалеўскага да трох і чатырох гадоў пазбаўлення волі адпаведна, а таксама пастанавіў спагнаць з іх штрафы. Абодва абвінавачваліся па ч. 1 і 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), а таксама ч. 1 арт. 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) Крымінальнага кодэкса.
Сабалеўскі быў затрыманы 12 снежня 2023 года на працы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна Магілёва арыштаваў яго на 10 сутак (артыкул КаАП невядомы).
Пасля адбыцця арышту Сабалеўскі не выйшаў на волю: на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), а затым заведзеная крымінальная справа.
20 лютага стала вядома, што на затрыманага ў пачатку студзеня відэааператара з Магілёва Глушкова таксама заведзеная крымінальная справа.
Абодва пераследуюцца за супрацоўніцтва з рэгіянальным недзяржаўным сайтам 6tv.by.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ўтрымліваюцца 37 работнікаў СМІ.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка