Лукашэнка абвінаваціў УСУ ў парушэнні паветранай прасторы Беларусі, войскі ў падвышанай гатоўнасці

10 жніўня, Позірк. Абвінавачанне ў парушэнні паветранай мяжы Беларусі высунуў на адрас украінскай арміі Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня падчас наведвання Магілёўскай вобласці.
“Учора ў 18 гадзін 10 хвілін сілы ВПС і войскаў СПА Беларусі былі пераведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасць, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Гатоўнасць № 1 у нас называецца. Дзяжурныя сілы супрацьпаветранай абароны”.
“Узброеныя сілы Украіны парушылі ўсялякія правілы паводзін і парушылі паветраную прастору Рэспублікі Беларусь. На ўсходнім напрамку, зусім побач ад нас у раёне Касцюковіцкага раёна (захавана арыгінальная фармулёўка. — “Позірк”.). Таму сілы СПА былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць на перахоп цэляў. Іх было каля дзясятка. Вылецелі самалёты, верталёт. І таксама сродкі РСЗА былі пераведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасць”, — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, “у 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 кіламетра сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі”.
“Уначы і сёння з раніцы адбываецца пошук таго, што было знішчана. Мы падазраём, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі цэлі. Астатнія былі перададзеныя (у нас адзінае СПА з Расіяй), былі перададзеныя Расійскай Федэрацыі”, — сцвярджае ён.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 404 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



