Украіна ўвяла санкцыі яшчэ супраць 20 прадпрыемстваў беларускага ВПК
27 траўня, BPN. Украіна ўвяла санкцыі яшчэ супраць 20 прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу. 27 траўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі зацвердзіў адпаведнае рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, якое тычыцца таксама расійскіх прадпрыемстваў.
У спіс уключаны:
1. Мінскі аўтазавод.
2. “ДОКА” (Мінск/Баранавічы, вытворчасць ваенных баявых аўтамабіляў).
3. Мінскі механічны завод ім. Вавілава.
4. Віцебскі завод радыёдэталяў “Маналіт”.
5. “АГАТ — Сістэмы кіравання” (Мінск).
6. “Геаінфармацыйныя сістэмы” (Мінск).
7. Завод СВТ (Мінск, вытворчасць радыёвымяральнага абсталявання)
8. “Гарызонт” (Мінск)
9. Гомельскае канструктарскае бюро “Прамень” (вытворчасць антэна-фідэрных прыстасаванняў і іх элементаў).
10. Мінскі НДІ радыёматэрыялаў.
11. “Тэтраэдр” (Мінск, вытворчасць лазернага абсталявання).
12. “Тэхніка сувязі” (Барань).
13. “Сувязьінвест” (Мінск).
14. “Актуальныя рашэнні бяспекі” (Мінск).
15. “Алеўкурп” (Каралёў Стан, Мінская вобласць, распрацоўка радыёлакацыйных сістэм).
16. “БелМікрахвалі” (Наваполацк, вытворчасць мікрахвалевых антэн).
17. “БЕЛЦІМ СБ” (Мінск, вытворчасць сродкаў абароны інфармацыі, аўтаномных спадарожнікавых прылад).
18. “Белфортэкс” (Мінск, стварэнне спецыяльнага матэматычнага і праграмнага забеспячэння для сістэм кіравання ваеннага прызначэння).
19. Аршанскі авіярамонтны завод.
20. “Экран” (Барысаў, вытворчасць элементаў аўтатрактарнага электраабсталявання, аўтамабільнай электронікі).
Санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў і ўключаюць 14 пунктаў, у тым ліку:
– блакаванне актываў;
– абмежаванне або поўнае спыненне гандлёвых аперацый, транзіту праз тэрыторыю Украіны;
– спыненне вывазу капіталу за межы Украіны;
– спыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;
– ануляванне ліцэнзій і іншых дазволаў на тую ці іншую дзейнасць;
– забарона ўдзелу ў прыватызацыі;
– забарона перадачы тэхналогій.
Міністэрству замежных спраў Украіны даручана “праінфармаваць кампетэнтныя органы Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых дзяржаў аб прымяненні санкцый і паставіць перад імі пытанне аб увядзенні аналагічных абмежавальных мер”.
19 траўня ЗША аб’явілі аб санкцыях супраць МАЗа, які ўключаны Украінай у апошні санкцыйны спіс.
12 траўня Украіна ўвяла санкцыі супраць 18 беларускіх прадпрыемстваў, а таксама першаснай прафсаюзнай арганізацыі Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка Романа (Мінск).
Папярэдні санкцыйны пакет супраць беларускіх уладаў і іх памагатых Украіна ўвяла сёлета 15 красавіка.
Гл. падрабязней:
Украіна пашырыла санкцыі супраць прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


