Два зборнікі твораў Дуніна-Марцінкевіча прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

14 лістапада, Позірк. Суд Жыткавіцкага раёна (Гомельская вобласць) прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” два зборнікі твораў класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Рашэнне было прынята 8 лістапада, вынікае з запісу ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
“Экстрэмісцкі” статус прысвоены двум тамам драматычных твораў, вершаваных аповесцяў, апавяданняў, вершаў, публіцыстыкі, лістоў і пасланняў. Кнігі надрукаваныя выдавецтвам “Мастацкая літаратура” ў 2007 і 2008 гадах.
Паведамляецца, што ў зборніках знойдзеныя прадмова літаратуразнаўца Язэпа Янушкевіча, а таксама вершы “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”.
У жніўні гэтага года згаданыя прадмова і вершы са зборніка выбраных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выдадзены праектам “Беларускі кнігазбор”, прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Рашэнне прынята па заяве пракуратуры Мінска.
Вершы напісаны прыкладна ў 1861 годзе — незадоўга да паўстання Кастуся Каліноўскага (1863-1864 гады). Яны прысвечаныя барацьбе за вызваленне беларусаў ад расійскага імперскага ўплыву.
Некаторыя эксперты лічаць, што твор “Гутарка старога дзеда” маглі напісаць літаратары таго ж перыяду Уладзіслаў Сыракомля або Вінцэнт Каратынскі. На вуліцы Дуніна-Марцінкевіча знаходзіцца Мінскі гарадскі суд.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, лічыцца першым класікам новай беларускай літаратуры.
Гл. таксама:
Беларускія ўлады злоўжываюць антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам-спецдакладчык ААН

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


