Польшча выкарыстоўвае беспілотнікі Bayraktar для аховы мяжы з Беларуссю

28 снежня, Позірк. Для аховы мяжы з Беларуссю Польшча закупіла тры турэцкія беспілотнікі Bayraktar TB2, паведамляе польскі партал WP Tech.
Паводле інфармацыі СМІ, кантракт коштам 270 млн долараў прадугледжвае пастаўку ў Польшчу чатырох камплектаў па шэсць дронаў у кожным — усяго 24 машыны і 12 станцый кіравання.
Чакаецца таксама, што ў 2024 годзе ў Польшчы з’явяцца турэцкія плануючыя ракеты з лазерным навядзеннем MAM-L і MAM-C.
Акрамя тэхнікі і ўзбраення, Варшава набыла пакет навучання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а пагадненне прадугледжвае перадачу тэхналогій, якія дазволяць польскім спецыялістам самастойна рамантаваць і абслугоўваць некаторыя кампаненты, такія як рухавікі і станцыі кіравання.
Паводле інфармацыі Генеральнага штаба Войска польскага за 25 снежня, перыяд Божага Нараджэння на польска-беларускай мяжы прайшоў “досыць мірна”. Польскі бок зафіксаваў толькі некалькі інцыдэнтаў на кантраляваным участку.
Bayraktar TB2 — дрон даўжынёй 6,5 метраў і шырынёй 12 метраў. Узбраенне ТБ2 можа абсталёўвацца лёгкімі планавальнымі ракетамі МАМ (МАМ-L і МАМ-С), супрацьтанкавымі ракетамі UMTAS або 70-мм кіраваным ракетным комплексам Cirit.
Ударныя дроны Bayraktar, якія ёсць на ўзбраенні ва Украіны, добра зарэкамендавалі сябе пры адбіцці расійскай вайсковай агрэсіі зімой-вясной 2022 года.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка