Польшча і краіны Балтыі прапанавалі ўключыць Беларусь у пакет антырасійскіх санкцый ЕС да другой гадавіны ўварвання ва Украіну

23 студзеня, Позірк. Польшча і краіны Балтыі прапанавалі ўключыць Беларусь у 13-ы пакет антырасійскіх санкцый Еўрасаюза, зацвярджэнне якога плануецца 24 лютага, у другую гадавіну ўварвання РФ ва Украіну. Пра гэта 23 студзеня паведаміў партал rmf24.pl.
Адзначаецца, што ўключэнне Беларусі ў санкцыйны пакет ініцыяванае з мэтай перашкодзіць Маскве абыходзіць абмежаванні з дапамогай Мінска.
Прапанова Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, паводле інфармацыі выдання, акрамя ўвядзення эмбарга на імпарт з Расіі звадкаванага прыроднага газу і алюмінію, утрымлівае забарону на навуковае супрацоўніцтва, узмацненне жорсткасці санкцый у авіяцыйнай сферы і пашырэнне спісу забароненай прадукцыі, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці дронаў.
8 студзеня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка заявіў, што гарманізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі не адбываецца, бо адпаведнае рашэнне блакуецца некаторымі чальцамі ЕС.
У прыватнасці, адзначыў ён, Партугалія блакавала прыняцце новага пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, ставячы пытанне аб зняцці санкцый з беларускага калію.
18 снежня 2023 года ЕС прыняў 12-ы пакет санкцый у дачыненні да Расіі, у які былі ўключаныя 12 грамадзян Беларусі.
Апошні на сёння (сёмы) антыбеларускі пакет еўрапейскіх санкцый быў уведзены ў жніўні 2023 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


