Брэсцкая пенсіянерка асуджаная на 3,5 года пазбаўлення волі за грашовыя пераводы палітвязням

12 жніўня, Позірк. Брэсцкі абласны суд 8 жніўня прыгаварыў 63-гадовую жыхарку Брэста Наталлю Малец да 3,5 года пазбаўлення волі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Суддзя Руслан Сянько прызнаў палітзняволеную вінаватай паводле ч. 1 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Як паведамляў Следчы камітэт, падставай для пераследу стала “падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў”. “Усяго жыхарка Брэста ажыццявіла не менш за 125 паштовых грашовых пералічэнняў на адрас не менш за 114 асоб на суму больш за 1,5 тыс. рублёў”, — гаварылася ў рэлізе ведамства.
У СК не палічылі, што жыхарка абласнога цэнтра “па дабрыні душэўнай пераводзіла грошы абвінавачаным, каб тыя маглі палепшыць жыллёва-бытавыя ўмовы, купіць прадукты і кнігі”. Сцвярджалася, што жанчына “пераводзіла грошы выключна асобам, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Акрамя гэтага, паводле матэрыялаў справы, Малец ўваходзіла ў закрытую групу ў “Фэйсбуку”, якая належыць “экстрэмісцкаму фарміраванню”. Праваабаронцы не выключаюць, што гаворка можа ісці пра групу “Лісты салідарнасці Беларусь 2020”, якую ў снежні прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Малец у 2023 годзе была прыгавораная да 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Была прызнаная палітзняволенай.
Паводле звестак праваабаронцаў, у рамках новай справы пенсіянерка была затрыманая ў верасні 2023 года.
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка