МЗС Украіны не бачыць “асаблівай мэтазгоднасці” рэагаваць на заявы Лукашэнкі аб парушэнні паветранай прасторы

13 жніўня, Позірк. “Чарговым нагнятаннем антыўкраінскіх настрояў” назваў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі заявы Аляксандра Лукашэнкі аб парушэнні УСУ паветранай прасторы Беларусі.
Выступаючы на брыфінгу для ўкраінскіх СМІ, прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства паведаміў аб адсутнасці “асаблівай мэтазгоднасці” рэагаваць на гэтыя выказванні, бо “беларускі бок вядомы шматлікімі заявамі, на якія не варта рэагаваць”.
“Стварэнне ўяўных пагроз з боку Украіны, якім бы інтэнсіўным яно ні было, не робіць гэтыя пагрозы больш рэальнымі. Таму мы заклікаем не нагнятаць антыўкраінскія настроі і не ствараць уражанне ўяўных пагроз, якіх няма”, — падкрэсліў Ціхі.
10 жніўня Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі. Гэта адбылося на фоне наступальнай аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці РФ.
У той жа дзень у МЗС Беларусі была выкліканая часовая павераная ў справах Украіны Вольга Цімуш, якой, паводле інфармацыі беларускага дыпведамства, “быў заяўлены рашучы пратэст і перададзена адпаведная нота ў сувязі з парушэннем мяжы Рэспублікі Беларусь групай беспілотных лятальных апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Украіны”. Яна “была папярэджаная аб тым, што ў выпадку паўтарэння такіх правакацый беларускі бок пакідае за сабой права распачаць крокі ў адказ для абароны сваёй тэрыторыі”. “Асабліва было ўказана на тое, што, калі дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны ў Беларусі не зможа ўплываць на прадухіленне такіх правакацый, беларускім бокам будзе пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці яго далейшай прысутнасці ў Мінску”, адзначылі ў МЗС.
11 жніўня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў паведаміў, што ведамства не бачыць зменаў на мяжы з Беларуссю.
12 жніўня ў МЗС Беларусі быў выкліканы павераны ў справах Еўрасаюза, якому паказалі на “наяўнасць маркіроўкі вытворцаў краін ЕС на шэрагу элементаў аднаго са збітых беларускімі сіламі СПА беспілотнікаў”.
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



