На фоне масавай ліквідацыі спартыўных арганізацый Мінюст зарэгістраваў Беларускую федэрацыю чыр спорту

13 жніўня, Позірк. Міністэрства юстыцыі 12 жніўня зарэгістравала грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя чыр спорту”.
Прэс-служба ведамства паведамляе, што мэтамі арганізацыі з’яўляюцца “правядзенне і ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, далучэнне юных спартсменаў да спорту чырлідынг, а таксама “развіццё фізічнай культуры”.
Чырлідынг — від спорту, які спалучае элементы танца, гімнастыкі, акрабатыкі. Групы чырлідынга выступаюць пад музыку для забавы гледачоў у перапынках спартыўных спаборніцтваў (у асноўным гульнявых).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання, улады масава пачалі ліквідаваць непажаданыя грамадскія арганізацыі, у тым ліку і звязаныя са спортам.
Як заявіў у інтэрв’ю “Позірку” выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін, на тое былі розныя прычыны: “Кагосьці ў пакаранне за падтрымку пратэстаў у жніўні 2020 года, хтосьці проста страціў актуальнасць”.
Гэты працэс, на яго думку, “наўрад ці неяк адаб’ецца” на спартыўнай сферы, паколькі яна і так “імкліва стагнуе”.
27 ліпеня паведамлялася пра намер уладаў ліквідаваць Мінскае роварнае таварыства, 30 ліпеня павінны былі прайсці суды па спыненні дзейнасці адразу трох спартыўных арганізацый — Беларускай федэрацыі дартса, Беларускай рэспубліканскай федэрацыі амерыканскага футбола і фізкультурна-спартыўнага клуба інвалідаў “Ветразь”.
10 ліпеня разглядаліся пазовы аб ліквідацыі футбольных клубаў “Нёман-Агра” і “Забудова-ХХІ стагоддзе”, а таксама Беларускай федэрацыі спорту чанбара, 12 ліпеня — Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу.
16 чэрвеня “Позірк“ паведамляў пра намер уладаў ліквідаваць восем спартыўных арганізацый: клуба змешаных адзінаборстваў “Фенікс”, Беларускай федэрацыі сілавога шматборства, Беларускага грамадскага аб’яднання традыцыйных адзінаборстваў “Айкібуда”, Федэрацыі хакея з мячом, Беларускай федэрацыі каратэ сётакан, спартыўнага клуба “Полацк”, Федэрацыі “Стрыт варкаўт”, Беларускай федэрацыі айкідо ёсінкан.
26 чэрвеня стала вядома аб ліквідацыі Федэрацыі хакея з мячом.
27 чэрвеня анансаваўся разгляд пазову аб ліквідацыі Беларускага саюза спартсменаў.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за перыяд пасля жніўня 2020 года і да канца ліпеня 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.742 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка