Латушка дасць у Варшаве паказанні па справе аб перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей

14 жніўня, Позірк. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 14 жніўня дасць паказанні па справе аб перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей.
Як паведаміла “Позірку” прэс-служба НАУ, палітык адкажа на пытанні прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры Польшчы па запыце нагляднага ведамства Літвы, якое ўзбудзіла справу.
“У рамках сваіх паказанняў Павел Латушка мае намер асобна падкрэсліць неабходнасць прымянення механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі для нізкіх чыноў злачыннай сістэмы Лукашэнкі, а яго самога судзіць павінен выключна Міжнародны крымінальны суд [у Гаазе]”, — адзначылі ў прэс-службе, падкрэсліўшы, што “каманда НАУ працягвае мэтанакіраваную сістэмную працу па адной са стратэгічных задач — прыцягненню да адказнасці дыктатара за ваенныя злачынствы”.
17 сакавіка 2023 года МКС у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі, чый рэжым таксама датычны да гэтага.
Паводле розных ацэнак, з пачатку вайны ў Беларусь было вывезена не менш за 2,5 тыс. дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны (паводле ацэнкі НАУ, не менш за 3,5 тыс.). Датычнымі да гэтай дзейнасці называюцца спартсмен-паралімпіец Аляксей Талай і яго фонд, ААТ “Беларуськалій”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі Чырвоны Крыж і інш. Ёсць пэўныя сведчанні, што ў Беларусі займаюцца “перавыхаваннем” прывезеных дзяцей у духу любові да РФ.
41-гадовы Талай і яго фонд, непасрэдны арганізатар вывазу ўкраінскіх дзяцей, былі ўключаныя ў 13-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ, прыняты 23 лютага 2024 года. Ён таксама быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны РФ ва Украіне.
Беларусь “катэгарычна абвяргае галаслоўныя абвінавачванні” ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, заявіў прадстаўнік краіны падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Фолькерам Цюркам у рамках 56-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


