МЗС раскрытыкаваў санкцыі на адзенне сэканд-хэнд, назваўшы яго адначасова сацыяльна значным таварам і “смеццем”

14 жніўня, Позірк. Уводзячы санкцыі на пастаўку ў Беларусі адзення сэканд-хэнд, Еўрасаюз “не ўлічыў, што беларускі легпрам прапануе сёння найшырэйшы асартымент якасных тавараў — на любы густ і кашалёк”, гаворыцца ў каментарыі, апублікаваным 14 жніўня ў неафіцыйнага тэлеграм-канале Міністэрства замежных спраў “Глас МИДа”.
Акрамя айчыннай прадукцыі, як адзначаецца, “імпарт з дружалюбных краін таксама ніхто не адмяняў”.
У сувязі з гэтым у паведамленні выказана падзяка “дарагім еўрапейскім суседзям” за ўведзеную забарону паставак з Захаду ў Беларусь “прасочанага фармальдэгідам б/к смецця”, а таксама рэкамендавана даношваць адзенне і самім яго ўтылізаваць.
Пры гэтым гаворыцца пра “цынізм брусэльскіх чыноўнікаў”: “Па сутнасці Еўрасаюз, які дэкларуе прыхільнасць “сацыяльным прынцыпам” санкцый, прымяняе абмежаванні на сацыяльна-значныя тавары, якія карыстаюцца попытам, перш за ўсё, у малазабяспечаных грамадзян”.
Экспарт у Беларусь былога ва ўжыванні адзення закранае прыняты ў чэрвені пакет санкцый ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінска, дубліруючы шэраг абмежаванняў, раней уведзеных супраць Расіі.

- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

