115 расійскіх вайскоўцаў, узятых у палон у Курскай вобласці і абмененых на ўкраінцаў, дастаўленыя з Беларусі ў Маскву

25 жніўня, Позірк. У Маскву дастаўленыя 115 расійскіх вайскоўцаў, узятых УСУ ў палон у Курскай вобласці і абмененых на ўкраінскіх ваеннапалонных, паведамляе тэлеканал “Зорка”.
“Самалёт Іл-76 з байцамі прызямліўся ў аэрапорце ў Падмаскоўі”, — адзначае медыя.
24 жніўня Міністэрства абароны РФ паведаміла, што гэтыя вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі.
“У цяперашні час усе расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім надаецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама прадастаўлена магчымасць звязацца са сваякамі. Усе вызваленыя вайскоўцы будуць дастаўленыя ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі”, — адзначалася ў прэс-рэлізе МА РФ.
Сцвярджалася таксама, што “пасярэдніцкія намаганні гуманітарнага характару” здзейснілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Раней таксама з’яўляліся паведамленні, што для абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі. Афіцыйна гэтая інфармацыя звычайна не публікавалася.
Украінская армія, якая 6 жніўня ўступіла ў Курскую вобласць, узяла ў палон значную колькасць салдат праціўніка, у тым ліку тэрміновай службы, што пацвярджаецца шматлікімі відэасведчаннямі. Кіеў неаднаразова падкрэсліваў, што папаўненне абменнага фонду дапаможа вызваліць з расійскага палону сваіх вайскоўцаў, якія, паводле заяў украінскіх уладаў, утрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Гэтым заявам таксама маюцца відэадоказы з мінулых абменаў.
Офіс прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага 24 жніўня паведаміў, што дадому вярнулася 115 украінскіх палонных: воіны Нацыянальнай гвардыі, Узброеных сіл, Ваенна-марскіх сіл, супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка