У Варшаве прайшоў пікет супраць экстрадыцыі з Сербіі Андрэя Гнёта
25 жніўня, Позірк. Каля 80 чалавек прынялі ўдзел у пікеце каля амбасады Сербіі ў Варшаве 25 жніўня супраць экстрадыцыі з гэтай краіны ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта.
“На жаль, міжнародныя механізмы не заўжды могуць абараніць беларусаў. Гэта бачна як у пытанні адказнасці за злачынствы рэжыму… І таксама міжнарожныя механізмы не могуць абараніць Андрэя. У нас ёсць вялікая рызыка таго, што яго жыццё, яго здароў’е пад пагрозай”, — заявіла юрыст Ганна Маціеўская.
“Як юрыдычная каманда мы змагаемся і будзем змагацца да апошняга моманту”, — сказала яна.
Паводле Маціеўскай, выпадак з Гнётам адрозніваецца ад іншых вядомых тым, што суд першай інстанцыі “ўжо неаднаразова прызнаваў, што трэба Андрэя экстрадаваць”.
“На жаль, у Сербіі ёсць тры кейсы, калі людзей выдавалі, не чакаючы рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека”, — дадала юрыст, нагадаўшы, што ў краіне механізмы ЕСПЧ працуюць не цалкам.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка паведаміў, што ён не аднойчы наведваў Сербію, адзначыўшы “адкрытасць і гасціннасць” народа.
Аднак, паводле яго, прадстаўнікі НАУ прынялі рашэнне не ехаць у Белград на разгляд справы Гнёта: “Мы не можам зараз сказаць, што ў Сербіі прыязная ўлада да беларусаў. І гэта пытанне не да нас, гэта пытанне да ўладаў Сербіі. Мы стаім тут перад амбасадай і звяртаемся да іх”.
Палітык задаўся пытаннем, ці павінны беларусы баяцца наведваць краіну.
[Адказ] “можа быць зроблены заўтра рашэннем сербскага суда” ці міністрам юстыцыі, сказаў ён.
Раводле Латушкі, ён верыць, што суд будзе “не палітычным, а юрыдычным”.
“Я веру ў тое, што ўрад Сербіі таксама прыме рашэнне не выдаць Андрэя. Мы актыўна працуем з заходнімі краінамі: з Германіей, з Бельгіей, з Польшчай, з ЗША і Канадай, якія актыўна ўступаюцца за Андрэя Гнёта”, — падкрэсліў экс-дыпламат.
“Рэжым ідзе на вызваленне часткі палітвязняў. Але мы разумеем, што кожнага дня ён затрымлівае новых і новых”, — адзначыў ён.
Па відэасувязі да прысутных звярнуўся Гнёт. Ён лічыць, што яны “ратуюць не толькі яго, а рэальна ўсіх беларусаў”.
“Бо мы разумеем, што на маім месцы можа апынуцца кожны. А калі апынецца, дык што рабіць? Вы бачыце, якія неверагодныя рэсурсы мы зараз выкарыстоўваем наўпрост каб выцягнуць аднаго чалавека з гэтых кіпцюроў”, — сказаў ён.
Гнёт павінашаваў з 33-й гадавінай надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР канстытуцыйнага статусу, назваўшы 25 жніўня “Днём незалежнасці”.
Акцыі салідарнасць з Гнётам праходзяць гэтымі днямі ў шматлікіх еўрапейскіх гарадах, а таксама ў ЗША.
27 жніўня Апеляцыйны суд Сербіі разгледзіць скаргу на рашэнне Вышэйшага суда ў Бялградзе, які 31 траўня пастанавіў выдаць рэжысёра беларускім уладам. Слуханне апеляцыі будзе адкрытым.
Гнёт абвесціў збор на адвакатаў і тэрміновыя выдаткі. На вечар 25 жніўня сабрана 6,8 тыс. еўра з заяўленых 10 тыс.
Ён утрымліваецца пад хатнім арыштам з пачатку лета.
Беларускія ўлады дамагаюцца экстрадыцыі Гнёта з Сербіі па лініі Інтэрпола, абвінавачваючы яго паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).
Увесну актывіста было вырашана выдаць Беларусі, але рашэнне ўдалося паспяхова абскардзіць, справу адправілі на перагляд.
41-гадовы Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград і перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Мінск сцвярджае, што справа носіць эканамічны характар, абарона Гнёта настойвае, што яго пераследуюць па палітычных матывах.
За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўрасаюз, сітуацыя абмяркоўвалася з уладамі ЗША.
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка