На суботніку 12 красавіка сабрана 18,5 млн рублёў — Белстат
18 красавіка, Позірк. На рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 12 красавіка, налічана для пералічэння па прызначэнні 18 млн 549,4 тыс. рублёў — на 17,1% больш, чым у 2024 годзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У мерапрыемстве, паводле сцвярджэння ведамства, узяло ўдзел 2 млн 361,1 тыс. чалавек. 20 красавіка 2024 года тагачасны віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык (цяпер кіраўнік Брэсцкай вобласці) заяўляў, што ў суботніку ўдзельнічала не менш за 2,4 млн чалавек.
Згодна з указам № 1, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 3 студзеня, у 2025 годзе адбудзецца “не менш за два рэспубліканскія суботнікі“.
Пастанова, якая вызначае, што ўсе грашовыя сродкі, заробленыя на першым суботніку (12 красавіка), у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на будаўніцтва новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея, была падпісана прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным 1 красавіка.
Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым не менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыцы прыцягнення грамадзян да “грамадска карыснай занятасці” без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для працаўнікоў бюджэтных арганізацый. Паўсюднай стала практыка пабораў “на суботнік”.

- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

