Улады Беларусі збіраюцца прызнаць полк Каліноўскага “тэрарыстычнай арганізацыяй” (дапоўнена)

26 жніўня, Позірк. У Вярхоўны суд накіравана заява аб прызнанні “фарміравання “Полк імя Кастуся Каліноўскага” з структурнымі падраздзяленнямі, якія ўваходзяць у яе склад, тэрарыстычнай арганізацыяй”, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Адзначаецца, што адпаведную заяву генпракурор Андрэй Швед падаў на падставе закона “Аб барацьбе з тэрарызмам” па прапанове Камітэта дзяржбяспекі.
Полк Каліноўскага створаны ва Украіне “былымі ўдзельнікамі беларускіх нацыяналістычных фарміраванняў, футбольных ультрас, а таксама асобамі, якія бралі актыўны ўдзел у масавых беспарадках у 2020 і 2021 гадах на тэрыторыі Беларусі і выехалі ў сувязі з гэтым за мяжу”, заявіў у відэакаментарыі афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў.
Полк, лічаць у наглядным органе, займаецца вярбоўкай “грамадзян Беларусі і этнічных беларусаў”, якія пражываюць за мяжой і “негатыўна ставяцца да кіраўніцтва” Беларусі і Расіі, “для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны супраць расійскіх Узброеных сіл і воінскіх фарміраванняў”.
Акрамя таго, сцвярджае Брылёў, полк вядзе падрыхтоўку сіл і сродкаў “для захопу ўлады ў Беларусі ўзброеным шляхам, для чаго дапускаюцца здзяйсненне актаў тэрарызму і дыверсій, захоп і ўтрыманне людзей у якасці заложнікаў, знішчэнне, пашкоджанне і блакаванне будынкаў, збудаванняў, шляхоў ці сродкаў зносін, а таксама заклікі на замах на тэрытарыяльную цэласнасць краіны”.
“Полк курыруюць і фінансуюць улады некаторых замежных дзяржаў, у тым ліку іх спецыяльныя выведвальныя службы. Для інфармацыйнай падтрымкі ў гэтым фарміраванні выкарыстоўваюць шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, а ў закрытых чатах мэсэнджараў яго прадстаўнікі вядуць дэталёвую прапрацоўку і планаванне сваіх акцый”, — сказаў прадстаўнік Генпракуратуры.
Ён заявіў, што “супрацьпраўная дзейнасць палка” пацвярджаецца “матэрыяламі крымінальных спраў аб здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў”, у ліку якіх “акты тэрарызму, распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы” ды інш.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года полк Каліноўскага абвясціў пра стварэнне новага батальёна Western з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане”.
У складзе палка таксама дзейнічае тактычная група Крыўцова, якая займаецца беспілотнай аэравыведкай, карэктаваннем агню ды інш.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+