Рэдактар маладзечанскай “Рэгіянальнай газеты” асуджаны на 4 гады зняволення

3 лістапада, Позірк. Да чатырох гадоў пазбаўлення волі прыгаварыў 3 лістапада суд Маладзечанскага раёна галоўнага рэдактара і сузаснавальніка недзяржаўнай “Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта максімальна магчымае пакаранне, прадугледжанае санкцыямі артыкула 3691 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), які ставіцца ў віну журналісту. Прыгавор вынес суддзя Сяргей Іршын.
Акрамя таго, Манцэвіч аштрафаваны на 400 базавых велічынь (14.800 рублёў).
Паводле версіі следства, Аляксандр Манцэвіч, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта “распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах загадзя ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады”.
Манцэвіч віну не прызнаў. У апошнім слове рэдактар сказаў, што любіць свой народ і Беларусь.
“Рэгіянальная газета” выдавалася з 1995 года, пісала пра падзеі ў сямі раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей — Маладзечанскім, Мядзельскім, Вілейскім, Смаргонскім, Валожынскім, Ашмянскім і Астравецкім.
У 2020 годзе газета паведамляла аб пратэстах у рэгіёне, дзеяннях беларускай міліцыі, што прывяло да праблем.
19 ліпеня 2021 года ў рэдакцыю прыйшлі сілавікі. Манцэвіча з жонкай, а таксама журналістак Зою Хруцкую і Анастасію Уткіну забралі на допыт, у рэдакцыі адбыўся ператрус. Іх адпусцілі ў той самы дзень, але ў рэдакцыі забралі ўсю тэхніку. 22 ліпеня рэдакцыя аб’явіла, што спыняе выпуск газеты, аднак працягнула працу на сайце і ў сацсетках. Раней газэту адмовіліся браць на рэалізацыю гандлёвыя сеткі.
У 2022 годзе Міністэрства інфармацыі прызнала “экстрэмісцкімі матэрыяламі” 15 артыкулаў “Рэгіянальнай газеты”, у 2023-м — яе сайт і сацыяльныя сеткі.
Сілавікі затрымалі Манцэвіча 15 сакавіка 2023 года — дома ў Вілейцы.
У месцах пазбаўлення волі знаходзіцца больш за 30 журналістаў і іншых супрацоўнікаў СМІ.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



