У Брэсцкай вобласці пачаўся чарговы працэс па групавой справе за ўдзел у акцыях пратэсту

28 жніўня, Позірк. У судзе Бярозаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) 28 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох мясцовых жыхароў за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Сяргей Скробат, Аляксандр Малькоў, Ігар Шыманчык і Сяргей Гоўша абвінавачваюцца паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Вядзе працэс суддзя Наталля Мінчанка.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў сакавіку 2024 года ў Бярозе прайшлі масавыя затрыманні грамадзян за пратэстную актыўнасць пасля прэзідэнцкіх выбараў. Усяго было затрымана не менш за 10 чалавек.
Сёлета суды па групавых справах за ўдзел у акцыях пратэсту праходзілі ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць).
30 ліпеня пачаўся працэс паводле арт. 342 КК у дачыненні да васьмярых мясцовых жыхароў.
Таксама групавыя справы паводле гэтага артыкула рэгулярна разглядаюцца ў Брэсце.
Паводле даных праваабаронцаў, усяго па такіх справах у рэгіёне з пачатку года асуджана не менш за 50 чалавек, пераважная большасць — да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



