Dissidentby: Некаторыя з палітвязняў, якія выйшлі на волю, не пісалі прашэнняў аб памілаванні

30 жніўня, Позірк. Некаторыя палітвязні выйшлі на волю па памілаванні, адмовіўшыся пісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ініцыятыва Dissidentby.
Сцвярджаецца, што некаторых людзей выпусцілі без падпісаных прашэнняў, аднак “зафіксаваныя выпадкі, калі людзей не выпускалі, нягледзячы на выкананыя ўмовы”, а тых, хто адмаўляўся пісаць прашэнні, “змяшчалі ў штрафны ізалятар на 15 сутак”.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Праваабаронцам вядома пра 25 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні. Апублічваліся імёны 15 з іх. Гэта Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Паўэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі, Руслан Красоў, Аляксандр Галуза, Алег Зыкун.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



