Затрыманую ў Арменіі беларуску адпусцілі

2 верасня, Позірк. Затрыманую 2 верасня пры перасячэнні мяжы паміж Грузіяй і Арменіяй грамадзянку Беларусі Дзіяну Маісеенку адпусцілі, паведаміў юрыст Алесь Міхалевіч у каментарах да свайго паста пра затрыманне дзяўчыны.
Паводле яго слоў, беларускія ўлады абвясцілі Маісеенка ў вышук як абвінавачаную па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яна знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі горада Наэмбяран.
“Мая юрыдычная фірма ўжо далучылася да працэсу. Я думаю, што мы зможам абараніць правы Дыяны і дамагчыся адмовы ў яе экстрадыцыі з Арменіі, паколькі міжнароднае права забараняе экстрадыцыю асоб, якія пераследуюцца з палітычных матываў, але нам патрэбна дапамога журналістаў і Офіса Ціханоўскай, які ўжо праінфармаваны”, — напісаў Міхалевіч.
Пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй 2 лютага 2024 года быў затрыманы грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў. Беларускія ўлады абвясцілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД па арт. 435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу). Новікаў быў змешчаны пад варту на 40 дзён для экстрадыцыі, аднак ён звярнуўся па палітычны прытулак. Выдачы перашкодзілі армянскія праваабаронцы і беларускія дэмакратычныя сілы, сітуацыя атрымала шырокую агалоску ў армянскіх СМІ. У траўні Новікаву быў нададзены статус уцекача ў Арменіі.
У чэрвені ў гэтай краіне атрымаў палітычны прытулак грамадзянін Беларусі Максім Вайткявічус. Некалькімі месяцамі раней яго затрымалі пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй на падставе вышуку па тым жа арт. 435 КК.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

