Урад вярнуў экспартныя пошліны на шэраг вуглевадародаў

3 верасня, Позірк. Мытныя пошліны на шэраг вуглевадародаў, што вывозяцца з Беларусі за межы Еўразійскага эканамічнага саюза, вернутыя 1 верасня пастановай Савета міністраў № 636 ад 30 жніўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 верасня, экспартная пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы цяпер складае 20,8 долара за тону, на этан, бутан і ізабутан — 18,7 долара за т.
Пошліны на гэтыя рэсурсы былі абнулены 1 лютага 2024 года. Са снежня 2023-га да студзеня 2024-га за вываз кожнай тоны звадкаваных вуглевадародных газаў трэба было плаціць 4,7 долара, этану, бутану і ізабутану — 4,2 долара; са студзеня да лютага — 1,6 і 1,4 долара адпаведна.
Ад пачатку года застаюцца нулявымі пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, нафтавага бітуму, вазеліну і парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў (на 1 снежня 2023 года — 24,7 долара за т), прамагоннага бензіну (13,5), таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных аліваў (7,4).
Стаўкі разлічваюцца паводле пэўнай формулы і залежаць ад кошту сыравіны на сусветных рынках. Беларускія пошліны роўныя расійскім.

- Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 - ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 

